РУС БЕЛ ENG

8 клас

Аднасастаўныя сказы(тэст)

Аднасастаўныя сказы

Тэст

 

  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:

Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам падзяляюцца...

А) на пэўна-асабовыя

Б) няпэўна-асабовыя,

В) абагульнена-асабовыя

Г) безасабовыя,

Д) назыўныя.

 

  1. Адзначце аднасастаўныя развітыя сказы:

А) Раніца.

Б)  Халодны вечар.

В) Марозіць.

Г) Снег.

Д) Спяшаюся ў школу.

Е) Люблю жыццё.

Ё) Маці чакае сына.

 

  1. Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы:

А) Дзякую вам за добрыя словы.

Б) Ідзі смялей, стаў цвёрды крок.

В) Прынеслі ў кошыку грыбы.

Г) Мяне рана разбудзілі.

Д) Са мной нават не пагаварылі.

Е) Не рабі ліхога і не бойся нічога.

 

  1. Адзначце простыя двухсастаўныя сказы.

А) Таццяна звярнула са шляху на сцежку.

Б) Па роснай траве шпарка крочым да ракі.

В) Паглядае Кацярына на бярозавы бальшак.

Г) Выйду на ціхі зялёны бальшак.

Д) Начное рэха данесла гук далёкага ўзрыву.

Е) Па ваду да крыніцы ідзем цераз луг.

 

  1. Адзначце назыўныя сказы.

А) Гарачы летні дзень.

Б) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозаў.

В) Чэрвеньская спёка.

Г) Дзікі свіст і бразгат.

Д) Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну.

 

  1. Адзначце безасабовыя сказы.

А) У хаце вучням не сядзіцца.

Б) Старых патрэбна паважаць.

В) Ніхто так дзецям не спагадае, як мама.

Г) На момант у хаце зрабілася ціха.

Д) Над лесам пачынала днець.

 

  1. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы.

А) Рэшатам вады не наносіш.

Б) Вечарэла.

В) З песні слова не выкінеш.

Г) Пакасілі пожні, знялі з ніў красу.

Д) Мяне вельмі позна папярэдзілі аб небяспецы.

Е) Не за сваю справу не бярыся.

 

  1. Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам:

А) Век жыві, век вучыся.

Б) Смачна спіцца на пахкім сене.

В) З балот пацягнула цёплаю вільгаццю.

Г)Работу словам не заменіш.

Д) Смуга над плёсам.

Е) На школьным двары гуляюць у шахматы.

Ё) Паеду заўтра ў Мінск.

Ж) Якая прыгажосць!

 

  1. Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам:

А) Светлы дзень.

Б) Якое хараство!

В)Вечарэе.

Г) Вечарам марозіць.

Д) Зноў чыстым збожжам палі засеем.

Е) Зорак з неба не хапаюць.

 

  1. Адзначце сказ, у якім выдзелены выказнік выражаны дзеясловам у форме 2-й асобы будучага часу абвеснага ладу і называе дзеянне, якое адносіцца да любой асобы:

А) Не парушаю правіл руху.

Б) Па тэлебачанні будуць паказваць мастацкі фільм.

В) У Галі пасвятлела на душы.

Г) Па нітачцы і клубочак знойдзеш.

Д) На граніцы паласу барануюць, нібы ў полі.

 

  1. Адзначце назыўныя неразвітыя сказы.

А) Школа.

Б) Вечар.

В) Звечарэла.

Г) Халодная зямлянка.

Д) Знаёмая даль.

Е) Лес і поле.

Ё) Мне сумна сёння.

 

  1. Адзначце безасабовы сказ.

А) Сябруем са смехам і песняй крылатай.

Б) Вось і родная вёска.

В) Бяздонную бочку вадой не нальеш.

Г) За песні і весялосць празвалі Васіліну ў вёсцы Вяснянкай.

Д) Многа было сказана харошых слоў і пажаданняў.

Е) Апейка да позняй ночы не спаў.

 

 

 

свернуть

Дапаўненне

Дапаўненне, спосабы яго выражэння

(рознаўзроўневыя заданні)

1-2 балы

  1. Запішыце сказ, падкрэсліце дапаўненні.

1 варыянт

Люблю я Багдановіча за яго чароўны верш, за багацце думак, за сюжэтнасць, за зразумеласць мовы для ўсіх, ад малога  да вялікага.

2 варыянт

Праз колькі год мне захацелася зноў спаткацца з рачулкай, пабачыць яе плёсы, заглянуць у цень пад вербы.

3-4 балы

  1. Выпішыце словазлучэнні:

1 варыянт – з прамымі дапаўненнямі.

2 варыянт – з ускоснымі дапаўненнямі.

Любіць Радзіму, пафарбаваная падлога, сніцца мне, цікавая кніга, пасадкі сасоннікаў, вырвацца на прастор, берагчы кнігу, працаваць на камп΄ютары, паважаць старэйшых, старанны вучань.

5-6 балаў

 

  1. Запішыце сказ, падкрэсліце дапаўненні, вызначце іх від.

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябёс,

Цаніце Працу, Чалавека, -

І Бог вам дасць спагадны лёс.

 

 7-8 балаў

  1. Са сказа выпішыце словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць дапаўненне. Вызначце від дапаўненняў.

Павінны мы сваім нашчадкам

Усё пакінуць, чым жылі:

І белы луг, і рэчку з кладкай,

І лес паўз жытнія палі.

9-10 балаў

  1. Запішыце, паставіўшы словы, што ў дужках, у патрэбнай форме. Вызначце від дапаўнення.

Хворы(грып),  сустрэцца з (Васька),  хадзіць па ( праспект), мала (народ), несці ў (мех), паліць(печ), гаварыць па (тэлефон), метр (шоўк).

свернуть

Зваротак

Тэматычны кантроль.   Сказы са звароткамі.   Варыянт 1.

1.Адзначце правільнае сцвярджэнне:     Зваротак – гэта…

А) самастойная часціна мовы;   Б) службовая часціна мовы;   В) слова ці спалучэнне слоў.

  1. Адзначце сказы з неразвітымі звароткамі: А) Я помню летнія часіны і вас, грыбныя баравіны!         Б) Я па табе сумую, мора!                                                         В) Што з табою, хлопча?                                                           Г) Не грымі ты, не галёкай, гучны гром!                                 Д) Добры дзень, мой родны горад.

3.Адзначце сказы, у якіх звароткі знаходзяцца ў сярэдзіне сказа:

А) Тужыць браток не маем часу.                                             Б) Табе сталіца родная вучнёўскі наш паклон.

В) Сонейка я гатоў бясконца спяваць табе песню-гімн.        Г) Мой сынок усміхайся, шчаслівыя песні спявай.

  1. Адзначце сказы, у якіх звароткі знаходзяцца ў пачатку сказа:

А) Пажадаю вам людзі ўсміхацца ў добрых снах.                  Б) Наш сінявокі край у шчасці расцвітай.

В) Бывай прыморскі светлы гарадок.                                       Г) Гармонік даволі вісець на сцяне.

5.Вызначце сказы з выклічнікамі:

А) Настаўнік, я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву.      Б) Эх,лес, які ж ты слаўны!

В) Слаўся  ж, восень, багатым ураджаем!                                 Г) Гэй ты, сонца, гары ад зары да зары.

  1. Вызначце сказы з часціцамі:

А) Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?                         Б) О Беларусь, мы ганарымся табою!

В) Ой, бярозы ды сосны, вас ніколі ў жыцці не забыць.        Г) О месяц , як свеціш ярка!

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) О, мой родны Мінск, пад небам жураўліным жыві, квітней пад зоркай залатой.

Б) О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю!                         В) О мая зямля, надай мне сілы!

Г) О, Чорнае мора, пярэстыя хвалі, вы адзіноту маю ўскалыхалі.

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) Ой дарогі вы, дарогі, колькі мы вас абышлі.                       Б) Ой, мароз, зазнаўся!

В) Ох зіма, пара  табе складацца  і ўпроч з кудзеляй выбірацца.

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) Эх ты песня салаўіная, слухаць бы цябе ўвест дзень.

Б) Ой ты, сонца радасных дзён, ярчэй жа гары!                   В) Эх, ты поле, уцеха вачэй хлебароба.

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) Эх, лета-лецейка любое, ты адцвітаеш, залатое!             Б) Краска мілая мая, як ты хораша цвіцеш любая.

В) Ой ты мая рыбка, спі залатая!

 

Тэматычны кантроль.   Сказы са звароткамі.   Варыянт 2.

  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне: Зваротак – гэта…

А) словы (ці спалучэнні слоў), якія не з’яўляюцца членамі сказа, выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказвання;

Б) слова (або спалучэнне слоў), што абазначае асобу ці прадмет, да якой звяртаюцца з мовай;

2.Адзначце сказы з развітымі звароткамі:                   А) Кут мой родны, кут прыгожы, да цябе я зноў прыйшоў.    Б) Уставай, Міхале, адзявайся!                                         В) Я, брат, адразу адгадаў, што музыкам ты нарадзіўся.

Г) Ты ляці, маё слова, праз  палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою.

3.Адзначце сказы, у якіх звароткі знаходзяцца ў сярэдзіне сказа:

А) Дарагая мая Украіна! Та была нам заўсёды сястрой!       Б) Мір табе ўзараная ніва ўраджаям тваім і пладам.

В) Адышло ад нас ты лета.                     Г) Народ пранясе цябе родная мова святлом незгасальным у сэрцы сваім.

  1. Адзначце сказы, у якіх звароткі знаходзяцца ў пачатку сказа:

А) На цябе мой лес як на цуд гляджу.                             Б) Сынок прынясі, калі ласка, вады.

В) Будзь жа поўны светлымі днямі век малады!            Г) Мой край цвіці, каласуйся.

5.Вызначце сказы з выклічнікамі:

А) Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?                  Б) О Беларусь, мы ганарымся табою!

В) Ой, бярозы ды сосны, вас ніколі ў жыцці не забыць.    Г) О месяц , як свеціш ярка!

  1. Вызначце сказы з часціцамі:

А) Эх,лес, які ж ты слаўны!                                               Б) О Мінск мой родны, як цябе я люблю!

В) Гэй ты, сонца, гары ад зары да зары.                           Г) О наш чысты, наш свабодны Нёман! Ты цячэш далёка!

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) О светлае сонца, усім ты нясеш цяпло і красу.           Б) О, шчырасць матчына, яна нас асвятляе і гартуе.                   В) О мой Нёман, родны люблю твой разліў шумнаводны.                  Г)О Радзіма, ты калыскай стала маёй.

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) Ой, радзімае наша Палессе, хто не бачыў твайго хараства?    Б)Эх лета прыгожае, колькі ты прыносіш хараства! В) Гэй любы вецер скачы над прасторай!

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

А) Ой ты маё сонца, як жа свеціш ясна!                                Б) Эй вы, госцейкі, песню спявайце!                                      В) Гэй, ты мая песня, плыві далёка па ўсіх акіянах.

  1. Вызначыць сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

 А) Ой ты, наш сад, красуй  і шумі, зялёны.                       Б) Спі сыночак, спі саколік ды расці.

В) Скачы, скачы, мой любы вецер, і вей над светам дарагі.

 

 

 

свернуть

Кантрольная тэставая работа

Кантрольная тэставая работа ( 8  кл. )

А1. Адзначце нумары словазлучэнняў.

  1. стары лес; 4) елкі і хвоі;
  2. каля лесу; 5) шумяць верхавіны.
  3. ісці лесам;

 

А2. Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.

  1. Кампаненты словазлучэння звязаны падпарадкавальнай сувяззю.
  2. Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш слоў.
  3. Словазлучэнне, у адрозненне ад слова, называе прадмет, прымету дзеяння больш канкрэтна і дакладна.
  4. У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на дзеяслоўныя, іменныя, прыназоўнікавыя.
  5. Дапасаванне – спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, што і галоўнае.

 

А3. Адзначце нумары іменных словазлучэнняў.

  1. стомлены чалавек; 4) нечакана для ўсіх;
  2. вельмі стаміцца; 5) ісці па дарозе.
  3. вырвоны ад марозу.

 

А4. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання.

  1. шчырыя словы;   4) нашы магчымасці;
  2. чацвёрты паверх; 5) словы ўдзячнасці.
  3. вельмі хутка.

 

А5. Адзначце нумары простых сказаў.

  1. Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.
  2. Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.
  3. На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па нябачных лужынах дождж.
  4. Палянка зноў змянілася лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.
  5. Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.

 

А6. Выберыце правільнае сцвярджэнне(сцвярджэнні).

  1. Простым называецца сказ, у якім адна граматычная аснова.
  2. Простым называецца сказ, граматычная аснова якога складаецца з аднаго галоўнага члена – дзейніка або выказніка.
  3. Развітым называееца сказ, які мае дзве і больш граматычныя асновы.

А7. Якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа “ Адразу за вёскай поле “? Адзначце нумар правільнага адказу.

  1. аднасастаўны, развіты;
  2. аднасастаўны, неразвіты;
  3. двухсастаўны, развіты;
  4. двухсастаўны, неразвіты.

 

А8. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам.

  1. Хутка тут будуць бялець рамонкі.
  2. Я хацеў бы пабываць у Белавежскай пушчы.
  3. Салаўі ў цёмным лесе пяюць аб шчасці і тузе.
  4. Лес стаяў спакойны і нахмураны.
  5. Душа і голас мой у вершах застануцца.

 

А9. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам ( на месцы пропуску) трэба паставіць працяжнік.

  1. Без птушак лес __ сірата.
  2. Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць __ вось мая мара.
  3. Вочы __быццам зоркі.
  4. Плошча поля __ тры гектары.
  5. Кот мышы __ не таварыш.

А10. Адзначце аднасастаўныя сказы.

  1. На гонары далёка не паедзеш.
  2. З забыцця вывела мяне трывожнае вухканне балотнага бугая.
  3. У расчыненыя дзверы плыла вільготная свежасць.
  4. Сяджу на беразе і лаўлю рыбу.
  5. Вось і прытулак.

 

В1. Закончы фармулёўку.

Даданы член сказа, які абазначае аб’ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў, - гэта …

 

 

В2. Знайдзі граматычную аснову і выпішы яе.

Не тужы ты, Нёман, адзінока па красуні Прыпяці шырокай.

 

 

В3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: А3Б2В4Г1.

А) Маладосць – краса людзей, найлепшы час.

Б) Мы сагрэем планету сваімі рукамі, каб наступнікам нашым паднесці яе ў дар.

В) Добры гаспадар Міхась.

Г) Сняцца рэкі і горы перадвячэрняй парой і світальныя зоры над любімай зямлёй.

1) дзейнік.                              4) дапаўненне.

2) азначэнне.                          5) выказнік.

3) акалічнасць

 

В4. Знайдзіце безасабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.

  1. Успамінаеш шчымлівае, да болю далёкае маленства і такімі маладымі і светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнкаў, сяброў.
  2. Розуму грашыма не заменіш.
  3. Халодная, усеўладная і бясконцая бель.
  4. Праўды не схаваеш.
  5. У лесе не чуваць нават подыху ветру.

 

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце ( узор задання  – В3 )

А) Тут, дзе бяроза, заўсёды пануе цішыня глыбокага смутку па навекі супакоеным маладым сэрцы.

Б) Востра тады пахла гаркаватай лазой, талым снегам, вільгоным халадком.

В) Залатым лесам называлі гэтую мясціну.

Г) Суджанага і канём не аб’едзеш.

1) Няпэўна-асабовы.                                4) Безасабовы.

2) Пэўна-асабовы.                                    5) Абагульнена-асабовы.

3) Двухсастаўны.  

 

свернуть

Няпоўны сказ і яго будова

VIII клас НЯПОЎНЫ СКАЗ I ЯГО БУДОВА

 Варыянт 1

  1. Знайдзіце няпоўныя сказы і выпішыце нумары гэтых сказаў.

1) Жывая, непасрэдная сувязь з дзецьмі -вось крыніца думак, назіранняў, адкрыццяў.

 2)У цёмным небе - карагоды сіняватых зорак. 3)Поспеху табе, родная Беларусь, наша песня, наша слава! 4) Маладосць - самая бесклапотная і шчаслівая пара ў жыцці чалавека.

 

  1. Закончыце фармулёўку.

Поўнымі называюцца сказы, у якіх ёсць...

 

  1. Знайдзіце і выпішыце нумары тых няпоўных сказаў, у якіх адсутнічае дзейнік.

1) Абапал чыстых вуліц - клёны, у цэнтры -парк пад засенню дрэў. 2) "Ідуць, ідуць!" - закрычалі ў натоўпе. 3) 3 кім маю гонар гаварыць? 4) За рэчкай на лясной паляне - вогнішча.

 

  1. Адкажыце на пытанні няпоўнымі сказамі. Запішыце, якія члены сказа вы апусцілі.

1)Не ведаеш, якое заутра будзе надвор'е? 2)Ты адкуль ідзеш?

 

  1. Складзіце кароткі дыялог на тэму "Запрашэнне на канцэрт", каб у ім ужываліся няпоўныя сказы (2 пытанні і 2 адказы на іх).

 

 Варыянт 2

  1. Знайдзіце няпоўныя сказы і выпішыце нумары гэтых сказаў.

 1) Уздоўж хат - дзве роўныя шарэнгі маладых бяроз. 2) Пазіраюць круглымі вачыма птушаняты з цёплага дупла. 3) I двор, і кветнік, і бярозы белыя - усё заціхла ў пераспелых росах. 4) Дарогу моладзі шчаслівай, хай з ёю будзе хлеб і соль!

 

  1. Закончыце фармулёўку.

 Няпоўнымі называюцца сказы з...

 

  1. Знайдзіце і выпішыце нумары тых няпоўных сказаў, у якіх адсутнічае выказнік. 1) А дзе ж жывяце ў Мінску? 2) Колькі часу працавалі - не ведалі. 3) У маўклівым цёплым лесе толькі дзятла перастук. 4) У няспынным руху - сэнс майго жыцця.

 

  1. Адкажыце на пытанні няпоўнымі сказамі. Запішыце, якія члены сказа вы апусцілі. 1)Як ты плануеш летам адпачываць? 2)Хто твой любімы спявак?

 

  1. Складзіце кароткі дыялог на тэму "Сустрэча з сябрам на вуліцы", каб у ім ужываліся няпоўныя сказы (2 пытанні і 2 адказы на іх).

 

 

 

свернуть

Разнаузроўневыя заданні

                            Картка  № 1(4 узровень)

 

Прачытайце ўважліва тэкст, выпраўце памылкі, растлумачце правільнасць напісання слоў, у якіх дапушчаны памылкі. Вызначце тып тэксту. Знайдзіце адасобленыя акалічнасці, вызначце, чым яны выражаны.

 

 

Што можна параўнаць з той прыемнасцю, якую адчуваеш, імкліва спускаючыся з крутога мазырскага ўзгорка?

Здаецца,цябе нясуць на перад, нягледзячы ні на што, нябачныя неземныя сілы. Вецер, раптам павярнуўшыся табе на сустрач, бье ў разгарачаны твар і , аддаючыся тонкім посвістам у вушах, ахоплівае ўсяго. Ён свішча жудасна і незмаўкаючы. Сэрца, тахкаючы, заходзіцца ад атчування неабдымнага прастору—быццам  ты не кранаючыся зямлі, лятіш у гэтым прасторы, вольны і лёгкі, як птушка. Шпарчэй струменіць, нагрэўшыся, у целее кроў. Здаецца, кожны твой мускул наліваецца новавй сілай

 

 

 

                                                  Картка № 2(5 узровень)

 

Напішыце  свой фрагмент(частку апавядання), узяўшы за пачатак прапанаваныя ніжэй радкі ( на выбар ) Выкарыстайце сказы з адасобленымі акалічнасцямі.

 

а) Вось і зноў прыйшла ў мой горад вясна, прынесла свае таямніцы і казкі…

б) Роднай зямлёй мы называем той край, дзе нарадзіліся і выраслі, калі ён нават пакрыты балотамі і пяскамі. Ён самы блізкі чалавечаму сэрцу, таму што…

 

 

 

                                                Картка №3 ( 3 узровень)

 

Спішыце тэкст, утвараючы ад дзеясловаў , што ў дужках, дзеепрыслоўі. Расстаўце знакі прыпынку і растлумачце іх.

 

Ён прыгожы заўсёды, мой родны край, у любую часіну года. і тады,   калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы( прачнуцца) ад зімовага сну. І тады, калі ў кожнай красцы на мурожных лугах клапатліва і спорна працуюць пчолы, калі набіраюцца моцы нівы (гадаваць ) каласы. І  тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі ў палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, калі пад нагамі шамаціць (падаць ) лісце. І тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы (спяшацца ) ўкрываюць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.

І ў холад, і ў спёку, у дождж, удзень і ўночы, летам і зімой—заўсёды прыгожы ён, наш родны, наш любы край. 

 

 

свернуть

Самастойная работа

Самастойная работа

8 клас

2 варыянт

  1. Падкрэсліце ўсе члены сказа адпаведнымі лініямі, пастаўце пытанне да кожнага з іх.

         Вельмі хутка кошыкі і карабы напаўняліся кволымі ружовымі сыраежкамі.

  1. Вызначце дзейнік і выказнік у наступных сказах, укажыце тып выказніка.
  • Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. 2) Дарога была тут цяжкая, узгорчатая. 3) Я ўсё збіраўся жыць разважліва, як людзі… 4) Самае каштоўнае паміж небам і зямлёй – чалавек. 5) Чорная сцяна хмар рабілася ўсё болей і болей шчыльнай.
  1. Запішыце сказы, паставіўшы, дзе трэба, працяжнік.
  • Ілля усё-такі мужчына. 2) Вока ў яго вострае. 3) Тры ў квадраце дзевяць.4) Вочы нібы васількі. 5) Падтрымліваць крытыку значыць быць патрабавальным да сябе і іншых.

        4.Запішыце сказы, вызначце ў іх памое і ўскоснае дапаўненне.

            1) Вочкі сына глядзяць, посяць адказу. 2) На гэты раз Мікола застаўся верным  сабе, свайму слову, свайму характару. 3) І ён пачаў расказваць мне пра іхні партызанскі бой. 4) Хату ён уцяпліў, на столь нацягаў кастрыцы і пяску. 5) Вучыў мяне лес пазнаваць прыгоства, суладнасць і чары прыроды.

          5.Запішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі і пастаўце, дзе трэба, злучок або двукоссе.

          1) У горадзе Мінску адкрыўся новы кінатэатр Кастрычнік. 2) Асаблівае ўражанне на Брагінца зрабіў асілак дуб, ці, як тут звалі, цар дуб. 3) Далёка на ўзвышшы відаць быў дом санаторый. 4) Не люблю я зімы з гурбамі сумётамі, з маразамі калунамі, з бурамі замётамі. 5) Часопіс Бярозка ўзнагароджаны ордэнам Знак пашаны.

 

 

свернуть

Тэставая работа 1 варыянт

 Тэставая работа( 8 клас)

Варыянт 1

А1.  Адзначце нумары словазлучэнняў.

  • стары лес; 4) елкі і хвоі;
  • каля лесу; 5) шумяць верхавіны.
  • ісці лесам;

А2.  Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.

  • Кампаненты словазлучэння звязаны падпарадкавальнай сувяззю;
  • Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш слоў.
  • Словазлучэнне, у адрозненне ад слова , называе прадмет, прымету дзеяння больш канкрэтна і дакладна.
  • У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на дзеяслоўныя, іменныя, прыназоўнікавыя.
  • Дапасаванне – спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, што і галоўнае.

А3.  Адзначце нумары іменных словазлучэнняў.

  • стомлены чалавек; 4) нечакана для ўсіх;
  • вельмі стаміцца; 5) ісці па дарозе.
  • чырвоны ад марозу;

А4.  Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання.

  • шчырыя словы; 4) нашы магчымасці;
  • чацвёрты паверх; 5) словы ўдзячнасці.
  • вельмі хутка;

А5.  Адзначце нумары простых сказаў.

  • Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.
  • Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.
  • На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па нябачных лужынах дождж.
  • Палянкі зноў змяніліся лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.
  • Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.

А6.  Выберыце правільнае сцвярджэнне ( сцвярджэнні).

  • Простым называецца сказ, у якім адна граматычная аснова.
  • Простым называецца сказ, граматычная аснова якога складаецца з аднаго галоўнага члена – дзейніка або выказніка.
  • Развітым называецца сказ, які мае дзве і больш граматычныя асновы.

А7.  Якая характарыстыка з΄яўляецца правільнай  у адносінах да сказа “ Адразу за вёскай поле”? Адзначце нумар правільнага адказу.

  • аднасастаўны, развіты; 3) двухсастаўны, развіты;
  • аднасастаўны, неразвіты; 4) двухсастаўны, неразвіты.

А8.  Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам.

  • Хутка тут будуць бялець рамонкі. 3) Салаўі ў цёмным лесе пяюць аб шчасці і тузе.
  • Я хацеў бы пабываць у Белавежскай пушчы. 4) Лес стаяў спакойны і нахмураны.

5)Душа і голас мой у вершах застануцца жыць.

А9.  Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам  трэба паставіць працяжнік.

  • Без птушак лес _ сірата.
  • Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць _ вось мая мара.
  • Вочы _ быццам зоркі.
  • Плошча поля _ тры гектары.
  • Кот мышы _ не таварыш.

А10.  Адзначце аднасастаўныя сказы.

  • На гонары далёка не паедзеш.
  • З забыцця вывела мяне трывожнае вухканне балотнага бугая.
  • У расчыненыя дзверы плыла вільготная свежасць.
  • Сяджу на беразе і лаўлю рыбу.
  • Вось і прытулак.

В1. Закончыце фармулёўку.

      Даданы член сказа, які абазначае аб΄ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў,  -  гэта…

В2. Знайдзіце граматычную аснову і выпішыце яе.

    Не тужы ты , Нёман, адзінока па красуні Прыпяці шырокай.

В3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: А3Б2В4Г1.

       А)  Маладосць – краса людзей, найлепшы час.

      Б) Мы сагрэем планету сваімі рукамі, каб наступнікам нашым паднесці яе ў дар.

      В)  Добры гаспадар Міхась.

      Г)  Увечары мы выйшлі крыху прайсціся, падыхаць свежым паветрам.

  1. Дзейнік. 2. Азначэнне.       3. Акалічнасць          4. Дапаўненне.    5. Выказнік.

В4.  Знайдзіце безасабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.

  • Успамінаеш шчымлівае, да болю далёкае маленства і такімі маладымі і светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнікаў, сяброў.
  • Розуму грашыма не заменіш.
  • Халолная, усеўладная і бясконцая бель.
  • Праўды не схаваеш.
  • У лесе не чуваць нават подыху ветру.

В5.  Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце(узор – заданне В3).

А) Тут, дзе бяроза, заўсёды пануе цішыня глыбокага смутку па навекі супакоеным маладым сэрцы.

Б) Востра тады пахла гаркаватай лазой, талым снегам, вільготным халадком.

В) Залатым лесам называлі гэтую мясціну.              Г) Суджанага і канём не аб΄едзеш.

1) Няпэўна-асабовы.                 3) Двухсастаўны.          5) Абагульнена-асабовы.

2) Пэўна-асабовы.                     4) Безасабавы.

 Тэставая работа (8 клас)

Варыянт 2

А1.  Адзначце нумары словазлучэнняў.

1) лісце падае;                                           4) першыя прыкметы восені;

2) падае долу;                                            5) пад дрэвамі.

3) бярозы і клёны;

А2.  Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.

1)  Кампаненты словазлучэння звязаны злучальнай сувяззю;

2)  Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш  самастойных слоў, аб΄яднаных граматычна і сэнсава.

3)  Не з΄яўляецца словазлучэннем спалучэнне дзейніка і выказніка.

4)  У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на  іменныя, прыслоўныя і лічэбнікавыя.

5) Кіраванне – спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ва ўскосным склоне, якога патрабуе галоўнае.

А3.  Адзначце нумары дзеяслоўных словазлучэнняў.

1)пабеленыя сцены;                          4) спяваючы песню;

2)напісаць сачыненне;                              5) хуткая хадзьба.

3)хутка вярнуцца;

А4.  Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю прымыкання.

1)паважаць бацькоў;                               3) жаданне выспацца      5) ісці не спяшаючыся.

2)робячы справу;                                      4) пісаць старанна           

А5.  Адзначце нумары простых сказаў.

1)Вятры падзьмулі з паўночнага захаду, а потым перамяніліся.

2)Прывольныя лугі вабяць нас раздоллем, прыгажосцю, стракатасцю колераў.

3)У траве дзе-нідзе валяліся дробныя трэскі і жаўцела пілавінне.

4)То цёмная вада шапоча пад вербамі, то перуны рвуць цяжкую алавяную хмару.

5)Ногі то слізгалі па голым абледзянелым каменні, то грузлі па калена ў снезе.

А6.  Выберыце правільнае сцвярджэнне ( сцвярджэнні).

1)Простым называецца сказ, які складаецца толькі з галоўных членаў сказа.

2)Развітым называецца сказ, у якім акрамя  дзейніка і выказніка ёсць залежныя ад іх даданыя члены сказа.

3)Развітым называецца сказ, у якім ёсць аднародныя члены.

А7.  Якая характарыстыка з΄яўляецца правільнай  у адносінах да сказа “ Раніца цёплая, сонечная”? Адзначце нумар правільнага адказу.

1)аднасастаўны, развіты;                             3) двухсастаўны, развіты;

2)аднасастаўны, неразвіты;                         4) двухсастаўны, неразвіты.

А8.  Адзначце сказы з састаўным іменным  выказнікам.

1)Сонечным і белым здаваўся горад у тое ранне.     3) Мы тыя сінія арэлі зламаць ніколі не далі б.

2) Яшчэ доўга буду я табе сэрца трывожыць.            4) І стала цяжкаю дарогай сцяжынка вузкая мая. 

5) Вада ў возеры на дзіва чыстая і светлая.

А9.  Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам  трэба паставіць працяжнік.

1)Маўленчая культура чалавека _ гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.

2)Найвялікшая асалода _ марыць.

3)Лункі на возеры _ як вокны ў казачнае падводнае царства.

4)Я _ не з баязлівага дзясятка.

5) Пяць і тры _ восем..

А10.  Адзначце аднасастаўныя сказы.

1) На  сэрцы ўсё яшчэ трывожна.             4) Тут заўсёды табе дапамогуць.

2)Не засыналася, не спалася больш.       5) Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес.

3)Бераг у копані круты.

В1. Закончыце фармулёўку.

      Даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні  які? чый?,   -  гэта…

В2. Знайдзіце у сказе граматычную аснову і выпішыце яе.

    Тонкая гэта і складаная мудрасць – ведаць законы прыроды, яе норавы.

В3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: А3Б2В4Г1.

       А)  Мора дыхала па-ранейшаму цеплынёй, радасцю, шчасцем, летам.

      Б) Ноч сыпанула ў вокны зорак майскіх.

      В)  Відзён той дуб з усіх дарог з галінамі пустымі.

      Г)  Нядаўна тут жаўцела, святкуючы свой час, лагоднае бабіна лета.

  1. Дзейнік. 2. Азначэнне.       3. Акалічнасць          4. Дапаўненне.    5. Выказнік.

В4.  Знайдзіце абагульнена-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.

  • Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.
  • Як добра ў чэрвені ў жытным!
  • Ад дабра дабра не шукаюць.
  • Найбольш чуваць пчол.
  • Старасць нікога не красіць.

В5.  Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце(узор – заданне В3).

А) На драўляных падстаўках рознае засушанае лісце.

Б) Востра тады пахла гаркаватай лазой, талым снегам, вільготным халадком.

В) Пра гэту падзею шмат пісалі ў газетах.

Г) Вось і адмыслова зробленая брама.            

1) Няпэўна-асабовы.                 3) Двухсастаўны.          5) Абагульнена-асабовы.

2) Пэўна-асабовы.                     4) Безасабавы.              6) Назыўны.

 

    

    

 

свернуть

Тэставая работа

Тэст

       Выберыце правільны адказ:

  1. Азначэнне паясняе ў сказе…

а) выказнік                          в)дапаўненне

б)дзейнік                             г)акалічнасць

  1. Азначэнне адказвае на пытанні:

               а)які? якая? якое? якія?

                б) што робіць? што зробіць?

                в) чый? чыя? чыё? чые?

  1. Дапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам спосабам:

                 а)кіравання                            б)прымыкання                                   в) дапасавання

  1. Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам спосабам:

                  а)кіравання                            б) прымыкання                                 в)дапасавання

  1. Адзначце сказы з дапасаванымі азначэннямі:

                  а) Мы моўчкі стаім на паляне, залітай сонцам.

                  б) Узнікла жаданне працаваць.

                  в) Кружыцца першае лісце кляновае.

                  г) Надышла халодная і марозная ноч.

  1. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:

                 а) Чытанне лежачы прытупляе зрок.

                 б) Я палюбіў начлегі ля Дняпра.

                 в) Сялянская хата стаяла над светлай ракою.

                 г) Вянок з дзеразы над партрэтам павесілі мы на сцяне.

 

свернуть
поделиться в: