РУС БЕЛ ENG

Школьный музей

Виртуальная экскурсия по музею

График работы музея «Оршанщина литературная»

Государственного учреждения образования «Средняя школа №15 г.Барани»

 

Режим работы

Вторник

14.00-15.00

Четверг

14.00-15.30

Каждая 1-ая суббота месяца обзорная экскурсия для гостей и жителей города

10.00-11.00

 

 

 

 

Інтэрактыўныя формы музейнай педагогікі: квэст-рум ”Спадчына“

05.05.2022

Інтэрактыўныя формы музейнай педагогікі:

квэст-рум ”Спадчына“

Музей  ”Аршаншчына літаратурная“ ДУА ”Сярэдняя школа №15 г.Барані“ (Аршанскі раён, г.Барань).

Кіраўнік музея – Баброва Ірына Антонаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, (тэл: 80333050574). (Доўгі час кіраўніком музея з’яўлялася Валетава Вера Ільінічна, якая, нажаль, памерла летам 2021 года.)

Метадычная дапамога (сааўтар) – Нікіфарава Марыя віктараўна, метадычтс ДУДА ”Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі“.

 

Музей з’яўляецца адной з форм работы па развіццю творчай, інтэлектуальнай, камунікатыўнай дзейнасці і грамадскай актыўнасці вучняў у працэсе збірання, даследвання, апрацоўкі і прапаганды матэрыялаў крыніц, якія маюць выхаваўчую і навукова-пазнавальную каштоўнасць. Вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы пашырае і ўзбагачае нашы веды аб родных мясцінах, земляках-літаратарах, абуджае цікавасць і любоў да роднага краю, яго гісторыі і культуры, дапамагае больш поўна адчуць і ўсвядоміць сувязь з жыццём. Але гэтую цікавасць трэба выхоўваць. Менавіта квэст спрыяе гэтаму дзякуючы сваёй інтэрактыўнасці і магчымасці максімальна ўцягнуць экскурсанта, зрабіць яго не пасіўным слухачом, а актыўным удзельнікам падзей. У сувязі з гэтым  неабходна актыўна ўжываць у практыку работы музеяў розныя новыя формы працы. Адной з такой цікавых форм і з’яўляецца квэст.

У наш час квэсты перайшлі з віртуальнай рэальнасці ў рэальнасць сапраўдную. Квэст – гэта гульня, якая дапамагае актывізаваць вучняў, бацькоў і дарослых. Дакладнай класіфікацыі квэстаў няма, але зразумела, што яны бываюць рознымі. Мы прапануем квэст-рум –  гэта квэст у рэальнасці. Асноўная задача такіх квэстаў – паспець выбрацца з памяшкання, пакуль не скончыцца патрэбны час. Для дасягнення мэты патрэбна выканаць прапанаваныя заданні. Квэст дапамагае стаць на новы ўзровень: стаць актыўным дзеячам і ўключыцца ў музейную педагогіку. З гэтай падставы мы і вырашылі распрацаваць квэст па школьнаму музею”Аршаншчына літаратурная“.

Важную ролю ў дадзеным выпадку займае эмацыйны бок, які з’яўляецца галоўным кампанентам гульнявога працэсу.

На падставе гэтага быў распрацаваны квэст-рум ”Спадчына“, які  быў рэалізаваны ў школьным музеі.

 Актуальнасць дадзенага квэсту абгрунтавана запрашэннем дзяцей прыняць удзел у  квэст-падарожжы, які пабудаваны на праходжанні займальнага тэматычнага маршруту, самастойным даследаванні і пошуку адказаў на заданні квэсту. Нараўне з  выкананнем заданняў у іх прысутнічаюць матэрыялы, якія ствараюць пэўны гістарычны кантэкст і выхоўваюць музейную культуру.  Трэба адзначыць, што квэст праходзіць на беларускай мове,  і дае магчымасць працаваць з прадметамі музейнага фонду. А гульнявыя моманты падчас музейных прыгод спрыяюць павышэнню цікавасці, а таксама фарміруюць прастору музейнай апантанасці.

Прапанаваны квэст-рум цікавы для вучняў, так як прадугледжвае розныя заданні:, знаходжанне неабходнай інфармацыі, работа з прадметамі экспазіцый, заданні з QR-кодамі і на лагічнае мысленне, Web-заданні і інш. У залежнасці ад удзельнікаў прадугледжваецца пэўны час, за які патрэбна выканаць заданні і выбрацца з памяшкання музея.

Квэст дастаткова варыятыўны, так як  можа праходзіць у камандах і пры асабістым удзеле. Мы прапануем Вам агляд каманднага ўдзелу.

Мэта квэсту: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці праз актыўнае наведванне вучнямі школьнага музея,  выхаванне эстэтычных і маральных ідэалаў, патрыятызму і музейнай культуры.

Для вырашэння дадзенай мэты былі распрацаваны наступныя задачы:

  • павысіць матывацыю вучняў да пазнавальнай дзейнасці па музейнаму напрамку;
  • актывізаваць цікавасць дзяцей да роднай гісторыі і культуры;
  • спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню моладзі да роднай мовы, культуры, традыцый праз знаёмства згісторыка-культурным мінулым і літаратурным мастацтвам;
  • развіваць інтэлектуальныя здольнасці і стымуляваць творчуюініцыятыву і ўменне працаваць у камандзе, прыслухоўвацца да меркавання сваіх таварышаў;
  • фарміраваць навыкі пошуку неабходнай інфармацыі;
  • садзейнічаць развіццю інтэрактыўных і камунікатыўных якасцей навучэнцаў;
  • выхоўваць пачуцці гонару і патрыятызму за спадчыну продкаў.

Неабходня абсталяванне і атрыбуты: маршрутныя лісты,”Інструкцыя ўдзельніка“, заданні квэст-рума, заданні да гульнёвага этапу, заданні другога этапу, ”грошы“, пясочны гадзіннік, сертыфікат удзельніка.

Гульнявая задума:

Удзельнікаў чакае цікавае падарожжа. Пры ўдзеле наступных персанажаў: Дамавік-музейнік, Музеязнаўца, Стражнік, неабходна здейсніць квэст-падарожжа. Дамавік-музейнік расказвае, што ён разбіў важны артэфакт, і не можа знайсці яго кавалкі. Праз размову з Музеязнаўцам удзельнікі прыходзяць да высновы, што ўсе музейныя рэчы – гэта гісторыя і трэба вельмі беражліва да іх адносіцца. Затым Дамавік-музейнік запрашае знайсці ўсе артэфакты і адкрыць патаемнае памяшканне. Удзельнікі  дзеляцца на 2 каманды, прыдумваюць сабе назву і вызначаюць капітана.

Далей Дамавік-музейнік прапануе капітанам знайсці інструкцыю, згодна якой яны змогуць адправіцца ў падарожжа.  Дадзеная інструкцыя знаходзіцца ў памяшканні, якое патрэбна ім знайсці, разгадаўшы філворд. Адказам з’яўляецца ”фондасховішча“. Капітаны знаходзяць там інструкцыі і вяртаюцца да астатніх.

Музеязнаўца тлумачыць удзельнікам, што ім патрэбна зарабіць”грошы  для падарожжа“: для гэтага каманды адгадваюць за 5 хвілін загадкі, і атрымоўваць столькі ”грошаў“, колькі заробілі. Напрыклад, разгадаўшы загадку пра ваўка, яны атрымоўваць 5 рублёў, пра зубра – 100 рублёў і г.д. Дадзеныя заробленыя грошы даюць магчымасць купіць падказку, ”адкупіцца“ ад задання, набыць ключ.

Дамавік-музейнік  расказвае, што час абмежаваны – ўсяго 35 хвілін, і калі пясочны гадзіннік перасыпе пясок ў другую чашу, то дзверы музея будуць зачынены, і, каманда, не паспеўшая выканаць заданні, не зможа прайсці ў патаемнае памяшканне і адшукаць апошні артэфакт.

Затым каманды атрымоўваць квэст  і адпраўляюцца ў цікавае падарожжа па вывучэнню ”спадчыны нашых продкаў“.

Трэба адзначыць, што прадугледжаны арганізатары квэста, якія выконваюць розныя ролі:

Дамавік-музейнік – ён дапамагае камандзе, сочыць за ходам гульні, кантралюе час праходжання кожнага этапу, пры неабходнасці дае падказкі. Пасля выканання задання на кожным этапе адзін з удзельнікаў каманды прыносіць Дамавіку кавалак артэфакту.

Музеязнаўца (музейны знаўца) – дапаможнік, які выдае заданне, тлумачыць яго, падводзіць вынікі квэста. Гэта, як правіла, сам кіраўнік музея.

Стражнік – назіральнік, які сочыць за правіламі квэсту, не мае права дапамагаць удзельнікам.

Набор інструкцый уключае: маршрутны ліст ”Музейная зорка“, распрацаваны такім чынам, што на адной лакацыі знаходзіцца адна каманда. У маршрутным лісту прастаўляюцца ўсе дабытыя артэфакты і колькасць страчаных грошаў.

Вельмі добра, калі ”музейныя героі“ будуць мець від казачных персанажаў. У нашым выпадку, у кожнага быў свой бэйдж з выявай.

Гульня праходзіць у 5 этапаў:

  • агульны сбор;
  • аглядная экскурсія;
  • гульня з Дамавіком-музейнікам;
  • праходжанне квэста;
  • падвядзенне вынікаў.

Разгледзім кожны этап.

 

Агульны сбор. Удзельнікі збіраюцца ў запланаваны час. Знаёмяцца з тэмай квэст-рума, мэтамі і правіламі, праходзяць інструктаж па тэхніцы бяспекі.

Аглядная экскурсія. Удзельнікі праслухоўваюць аглядную экскурсію з элементамі інтэрактыву.

Гульня з Дамавіком-музейнікам. Жараб’ёўка – гэта першая частка задання. Удзельнікі дзеляцца на 2 каманды. Выбіраюць капітана і прыдумваюць назву камандзе. Затым капітаны атрымоўваюць заданне, дзе патрэбна знайсці памяшканне, дзе знаходзіцца ”Інструкцыя ўдзельніка“. Затым  ад Дамавіка-музейніка каманды атрымоўваюць маршрутны ліст і  заданні ”Квэст-падарожжа“. Далей удзельнікі ”зараблюяць грошы“.

Праходжанне маршрута. Маршрут налічвае 2 этапа. Каманды працуюць з музейнымі рэчамі, Стражнік сочыць каб каманды знаходзілся на розных кропках. Мэта задання: прайці ўсе этапы, сабраць неабходныя артэфакты і пакінуць памяшканне музея за прапанаваны час (35 хвілін).

2 этап: пры паспяховым выкананні ўдзельнікам неабходна выканаць заданне і набыць ключ, затым прайсці ў таемнае памяшанне, дзе неабходна знайсці апошні артэфакт. Таемнае  памяшканне – гэта кабінет, з запертымі дзвярыма. Выканаўшы заданне ў патаемным памяшканні, удзельнікі павінны вярнуцца к Музеязнаўцу з апошнім кавалкам артэфакту.

І на апошім этапе, патэбна сабраць усе кавалкі ў адзін.

Падвядзеннне вынікаў. Каманда-пераможца атрымоўвае падарунак, а другая каманда сертыфікат удзельніка. Музеязнаўца падводзіць вынікі квэсту.

А зараз давайце адправімся ў падарожжа. У нас з Вамі ўсяго ўмоўна 35 хвілін і прапанаваны наступныя заданні:

  1. Знайсці аўтараў прадстаўленых твораў або радкоў.
  2. Карыстаючыся рашэннем Бараньскага гарадскога выканкама запоўніць пропускі.
  3. Вызначыць якім чынам звязаны дадзеныя прозвішчы.
  4. Адгадаць сучасную назву вуліцы, якакя раней называлася ”Новая“.
  5. Знайсці кнігу на якой адлюстравана выява вароны.
  6. Хто з’яўляецца аўтарам дадзеных кніг?
  7. Укажыце нумар пашпарту М. Сарокіна.
  8. Знайсці адрасата паштоўкі.
  9. Устанавіць узаемасувязь Уладзіміра Корбана з выявай вожыка (Корбан выпускаў часопіс ”Вожык“).
  10. Пазнайце пісьменніка і зрабіце фотаздымак каманды каля прадмету асноўнага фонду  на мабільны тэлефон (ацэньваецца крэатыўнасць, творчая знаходлівасць, абгрунтаванасць выбару музейнага прадмету.

На 2 этппе прадугледжаны наступныя заданні: разгадаць рэбусы, крыжаванку, папрацаваць з картай і інш.

 

У чым жа асаблівасці дадзенага квэсту?

  • гэта сінтэз розных заданняў: заданні на логіку і мысленне; пошукавыя і інфармацыйныя заданні, Web-заданні, заданні з QR-кодамі і інш;
  • квэст спрыяе стварэнню беларускамоўнай прасторы, дзякуючы чаму ўсе заданні і сам квэст дае магчымасць”ажывіць беларускае мілагучнае слова“;
  • квэст-рум – гэта квэст у рэальнасці. Асноўная задача такіх квэстаў – паспець выбрацца з памяшкання, выканаўшы заданні, пакуль не скончыцца патрэбны час. У залежнасці ад узроставых асаблівасцей час можа ці памяншацца, ці, наадварот, павялічвацца.
  • папулярызацыя музейных прадметаў праз іх вывучэнне падчас правядзення квэсту.

     Квэст таксама мае міжпрадметныя сувязі з такімі дысцыплінамі як: літаратура, беларуская мова і  гісторыя. Яго можна праводзіць пры вувучэнні творчасці пісьменнікаў: Я.Купала, У.Корбан, Я.Сіпакоў і іншых аматараў літаратуры, а таксама пры вывучэнні Вялікай Айчыннай вайны на ўроках гісторыі.

 Практыка музея пераканаўча даказала, што выкарыстанне квэсту, інтэрактыўных і гульнявых момантаў дапамагае выпрацоўцы ў іх самастойнага творчага мыслення, цвёрдых перакананняў, уменняў і навыкаў, практычнага прымянення атрыманых ведаў у жыцці.  Запсваенне матэрыялу ў разы эфектыўней чым пры выкарытсоўванні лекцыйных форм. Дзякуючы рабоце музея ў вучэбна-выхаваўчы працэс уводзіцца элемент жывога сузірання і  гістарычнае мінулае становіцца для вучняў рэальнай рэчаіснасцю.

Такім чынам, удзел у квэсце будзе садейнічаць:

  • фарміраванню ў вучняў станоўчай пазіцыі па ўдзелу ў музейных мерапрыемствах;
  • актывізацыі цікавасці дзяцей да роднай гісторыі і культуры;
  • развіццю асобы вучня, які можа працаваць у камандзе;
  • выхаванню ў вучняў патрыятызму, пачуццяў годнасці за гістарычную і літаратурную спадчыну продкаў, павагу да роднай мовы.

У выніку ўдзелу ў квэсце і агляднай экскурсіі ўдзельнікі атрымаюць пэўныя веды, а таксама змогуць папрацаваць з  музейнымі прадметамі.

Мы ўпэўніліся, што спраўная работа ўсіх удзельнікаў, арыентацыя на рапрацоўку квэста, гульнёвых заданняў спрыяе дасягнуць жадаемых вынікаў.

Напэўна, кожны з Вас, паважаныя калегі, задаўся пытаннем, наколькі нашы прапанаваныя матэрыялы могуць быць адаптаваны іншымі школьнымі музеямі ўстаноў адукацыі.

Так вось, наша гульнявая задума, а таксама прыклады інтэрактыўных заданняў могуць быць выкарыстаць установы агульнай сярэдняй  і дадатковай адукацыі. Некаторыя заданні могуць быць выкарыстаны з улікам фондаў музея.

свернуть

Канцэпцыя літаратурна-краязнаўчага музея “Аршаншчына літаратурная”

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” ДУА “Сярэдняя школа №15 г. Барані” быў адкрыты пасля пераабсталявання і абнаўлення экспазіцыі 10 лістапада 1989г. па рашэнню педагагічнага савету (пратакол ад 15.06.1989г. №6). Першапачаткова ён меў назву літаратурна-этнаграфічны музей “Спадчына” і быў створаны па ініцыятыве метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 1983 годзе. Яго заснавальнікам быў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрый Аляксандравіч Нагорны. З 15 верасня 1990г. у сувязі са святкаваннем 80-годдзя з дня нараджэння баснапісца Уладзіміра Корбана музей стаў называцца “Аршаншчына літаратурная”.
развернуть

Канцэпцыя літаратурна-краязнаўчага музея

“Аршаншчына літаратурная”

 

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” ДУА “Сярэдняя школа №15 г. Барані” быў адкрыты пасля пераабсталявання і абнаўлення экспазіцыі 10 лістапада 1989г. па рашэнню педагагічнага савету (пратакол ад 15.06.1989г. №6). Першапачаткова ён меў назву літаратурна-этнаграфічны музей “Спадчына” і быў створаны па ініцыятыве метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 1983 годзе. Яго заснавальнікам быў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрый Аляксандравіч Нагорны.

З 15 верасня 1990г. у сувязі са святкаваннем 80-годдзя з дня нараджэння баснапісца Уладзіміра Корбана музей стаў называцца “Аршаншчына літаратурная”.

Мэта стварэння музея – вывучэнне і далучэнне падрастаючага пакалення да літаратурна-краязнаўчага, гісторыка-культурнага скарбу Аршаншчыны і      г. Барані, выхаванне беражлівых адносін да сваёй малой радзімы.

Музей стаў узаемашкольным рознаўзроставым праектам. Ён разлічаны на  групы дзяцей ад 7 год і далей без узроставых асаблівасцей.

Задачы музея:

  • развіваць матывацыю вучняў для вывучэння літаратурна-краязнаўчага скарбу сваёй малой радзімы;
  • спрыяць набыццю практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай работы сярод навучэнцаў;
  • садзейнічаць прафесійнай арыентацыі вучняў;
  • удзельнічаць у фарміраванні, забеспячэнні, захаванасці і рацыянальным выкарыстанні музейнага фонду;
  • развіваць творчыя і арганізацыйныя магчымасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў розных відах індывідуальнай, групавой, калектыўнай дзейнасці;
  • выхоўваць у падрастаючага пакалення адказнасць за будучае культурнага скарбу сродкамі музейнай дзейнасці;
  • выхоўваць культуру падрастковага дасуга;
  • выхоўваць у вучняў беражлівыя адносіны да музейных прадметаў;
  • ахоўваць і прапагандаваць помнікі гісторыі, прыроды і культуры свайго рэгіёну.

 

Музей праводзіць аглядныя экскурсіі для вучняў 1-11 класаў школы, пешыя экскурсіі па г.Барані, тэматычныя выставы, літаратурна-музычныя гасціныя, народныя святы, сустрэчы з літаратуразнаўцамі і дзеячамі мастацтва, класныя гадзіны і іншыя  масавыя мерапрыемствы. У музеі праводзяцца ўрокі рускай і беларускай мовы і літаратуры, гісторыі. Музей дае магчымасць ажыццяўляць інтэграцыйныя сувязі паміж прадметамі: рускай і беларускай мовы і літаратуры з гісторыяй  і геаграфіяй.

Асноўная ідэя экспазіцыі выражана ў назве музея – “Аршаншчына літаратурная”. Беларусь шмат можа распаведаць аб сваіх літаратурных талентах. Памяць аб знакамітых пісьменніках і паэтах захоўваецца ў многіх мястэчках, з якімі ў розны час было звязана іх жыццё. Багата ў гэтым накірунку і наша аршанская зямля. Тут нарадзіліся такія знакамітыя ўсяму свету пісьменнікі і паэты, як Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Корбан, Янка Сіпакоў, Юрый Багушэвіч і іншыя.

Значнае месца ў экспазіцыі музея адведзена краязнаўчай тэматыцы, т.я. школьнае краязнаўства – гэта педагагічны працэс арганізацыйнай дзейнасці вучняў, які звязаны  з вывучэннем імі роднага краю і выкарыстаннем атрыманых ведаў на практыцы. Наведвальнікі музея знаёмяцца з былым і сучасным горада Барані, даведваюцца аб ваенных падзеях, якія праходзілі на тэрыторыі рэгіёну ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” складаецца з наступных раздзелаў:

1.Уладзімір Корбан - наш славуты зямляк;

2. Янка Купала ў Ляўках;

3. Аршаншчына літаратурная;

4. З гісторыі Барані;

5. Заўжды ў нашым сэрцы…

Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя раздзела “Уладзімір Корбан - наш  славуты зямляк”, дзе можна даведацца аб яго жыццёвым і творчым шляхах, убачыць копіі фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны Уладзімір Корбан у розныя гады жыцця, пісьмо У. Корбана вучням школы, карціну “У. Корбан у родных мясцінах” мастака М.Таранды. У музеі ёсць бюст знакамітага земляка, выкананы мастаком горада Барані У.Батурам. У вітрынах можна ўбачыць кнігі пісьменніка: “Янка і санкі”, “Шклянка чаю” з асабістым аўтографам аўтара і яго кнігу  «Избранное»з падараванымі подпісамі жонкі баснапісца Аляксандры Нікіфараўны. У дадзеным раздзеле можна даведацца аб тым, што ў сувязі з 90-годдзем нараджэння У. Корбана, а таксама за вялікую працу па ўшанаванню яго памяці, ў 2000 годзе школе было прысвоена імя Уладзіміра Корбана.

У экспазіцыі раздзела музея “Янка Купала ў Ляўках” можна даведацца аб жыццёвым і творчым шляхах знакамітага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. У экспазіцыі раздзела прадстаўлены фотаздымкі з сямейнага альбому, копіі вершаў паэта, зборнік вершаў “Алеся”, кніга “Спадчына”.

У экспазіцыі раздзела музея “Аршаншчына літаратурная” прадстаўлены матэрыялы аб такіх пісьменніках і паэтах Аршанскага рэгіёну як: У. Караткевіч, Ю.Багушэвіч, А.Міронаў, М.Садковіч, Я.Сіпакоў, А.Асіноўскі і інш. Тут наведвальнікі музея з аповяда экскурсавода даведаюцца аб асноўных падзеях жыцця і творчасці пісьменнікаў-землякоў, пазнаёмяцца з фотаздымкамі з сямейных альбомаў; кнігамі, падараванымі музею ў час іх наведвання школьнага музея.

Раздзел музея “Гісторыя Барані” распавядае аб прошлым і сучасным горада. Тут можна пазнаёміцца з сімволікай герба г. Барані, даведацца аб ваенных падзеях, якія праходзілі на тэрыторыі рэгіёну ў Сярэднявеччы; аб сучасным становішчы горада, яго эканоміцы, тапанімікі, культуры. На стэндах і вітрынах гэтага раздзелу прадстаўлены: фотаздымкі гетмана ВКЛ Крыштофа Радзівіла; герб г.Барані; фотаздымкі з выявай маста праз р. Адроў у розныя перыяды і інш. Тут таксама можна пазнаёміцца з матэрыяламі, распавядаючымі аб ганаровых грамадзянах Барані:  Ф.Багданаве, М.Калычове, А.Дамарацкім і інш.

Раздзел музея “Заўсёды ў нашым сэрцы…” прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на бараньскай зямлі. Экспазіцыя распавядае аб лётчыку Мікалаю Сарокіну, які быў збіты над Баранню нямецкімі захопнікамі, а таксама аб іншых героях ваеннага ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі раздзела займае матэрыял аб бараньскім падполлі, якім кіраваў Георгій Яўменаў. Значнае месца ў гэтым раздзеле экспазіцыі адведзена  інфармацыі аб яўрэях Барані, якія былі растраляны фашыстамі ў 1941 годзе.

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” у сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з:

  • аршанскім музеям У.С. Караткевіча;
  • літаратурнымі аб’яднаннямі: “Дняпроўскія галасы” г.Оршы, “Натхненне” г Барані;
  • бібліятэкай ім. У.Корбана;
  • ДУДА “Аршанскі дзяржаўны цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”;
  • Установай культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”;
  • школьнымі музеямі г.Барані: этнаграфічным музеям “Бараньская сяліба” ДУА “Гімназія г.Барані”, музеям  гісторыі Бараньскай школы ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Барані”;
  • школьным музеем “Слава настаўніку. Зал памяці У.Караткевіча” ДУА “Сэрэдняя школа №3 г.Оршы”;
  • раённым Саветам ветэранаў;
  • Палацам культуры г.Барані;
  • Праваслаўным Прыходам храма Прэабражэння Гасподня ў г.Барані.

У дні святкавання юбілейных дат пісьменнікаў-землякоў школьны музей наведвалі такія пісьменнікі і паэты як: Павел Саковіч, Янка Сіпакоў, Грыгорый Барадулін, Барыс Беляжэнка, Міхась Мірановіч, рэдактар журнала “Вожык” Юлія Зарэцкая і іншыя.

Метадычную кансультацыю музею аказваюць: аддзел краязнаўства ДУДА “Аршанскі дзяржаўны цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”; Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча.

Фонды школьнага музея складаюцца з 119 прадметаў асноўнага фонду і 87 прадметаў навукова-дапаможнага фонду. Фонды музея папаўняюцца за кошт добразычлівых дараванняў насельнікаў рэгіёну, школьных даследчых экспедыцый, праектнай дзейнасці вучняў. Улік і храненне фондаў школьнага музея арганізаваны ў адпаведнасці з загадам  аб адкрыцці музея №6 ад 10.11.1989г. у ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Барані” і Палажэннем аб літаратурна-краязнаўчым музеі “Аршаншчына літаратурная”.

Працай школьнага музея кіруе Савет музея, у які ўваходзяць: кіраўнік музея, нам. дырэктара па выхаваўчай працы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.

Кіруе школьным музеям з 05.12.2011 г. Валетава Вера Ільінічна, педагог дадатковай адукацыі па сумяшчэнню ДУА “Сярэдняя школа №15     г. Барані”.

З 2013г. на базе школьнага музея ажыццяўляюць дзейнасць аб’яднаннні па інтарэсах “Аршаншчына літаратурна-краязнаўчая”, у якіх займаецца 60 вучняў школы пад кіраўніцтвам Валетавай Веры Ільінічны, педагога дадатковай адукацыі  ДУДА “Аршанскага дзяржаўнага цэнтру фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”. На занятках вучні вывучаюць фальклор і каляндарна-абрадавыя жанры, знаёмяцца з паходжаннем мясцовых назваў вуліц г.Барані, вывучаюць прыродныя і гісторыка-культурныя помнікі рэгіёну, знаёмяцца з жыццём і творчасцю літаратурных і іншых дзейнікаў культуры, спорту і архітэктуры Аршаншчыны.

З 2015 г на базе музея працуюць аб’яднанні па інтарэсах: “Азы православия” і з 2016г. -  “Правила в моей жизни”, у якіх займаюцца 30 вучняў школы пад кіраўніцтвам Валетавай Веры Ільінічны, педагога дадатковай адукацыі па сумяшчэнню ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Барані”. На занятках вучні знаёмяцца з гісторыяй праваславія, асноўнымі праваслаўнымі святамі і абрадамі, сустракаюцца са святарамі храма Прэабражэння Гасподня ў г.Барані, вывучаюць правілы паводзін у сям’і і  школе.

         Формы работы музея: сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, літаратурна-музычныя гасцёўні, паэтычныя гасцёўні, экскурсіі, паходы па родным краю, культурна-масавыя мерапрыемствы, конкурсы, алімпіяды па літаратурнаму краязнаўству, навукова-даследчая дзейнасць вучняў. Работа музея займае значнае месца ва вучэбным і вучэбна-выхаваўчым працэсе школы. На базе музея праводзяцца ўрокі беларускай літаратуры, гісторыі, класныя і інфармацыйныя гадзіны.

свернуть

Наши достижения

2016

Республиканский конкурс исследовательских работ «Мой род, моя семья»

диплом участника

2017

Республиканский конкурс литературных музеев _3 место

2018

Республиканский конкурс «Дорогами памяти » в номинации «История войны в лицах» - диплом участника

2019

Областные краеведческие чтения «Неизвестные известные или история в лицах». Научно-исследовательский краеведческий проект «Бараньское подполье» - диплом 2 степени

2020

Республиканский конкурс Духоўныя каштоўнасці рэгіёна у змесце дзейнасці музея» у наминацыі «»Крыніцы духоўнасці - 2 место

Участие в 1 Республиканском краеведческом форуме Беларуси в рамках года малой родины

2021

Республиканский конкурс научных исследовательских работ в номинации «История родного края» - 1 место

 

 

 

свернуть

Конкурсна-гульнёвая праграма “Моваведка”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №15 г.Барані”

Літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная”

 

Конкурсна-гульнёвая праграма Моваведка

да Міжнароднага  дню  роднай мовы

 

Складальнік:  Валетава В.І.,

кіраўнік літаратурнага

музея “Аршаншчына літаратурная”

 

Барань, 2017

 

 Мэта:

развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў, абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры;   вучыць падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова; садзейнічаць фарміраванню моўнай культуры, выхаванню высокіх маральных якасцей асобы.


Эпіграфы:

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі.

                                                                  Ф. Багушэвіч

Сто гадоў шукай другой, 

А тым больш, што свет зусім не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын, 

Гавары са мной па-беларуску.

Я.Янішчыц

 

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –  

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна 

Спазнаваць ажно да скону дзён, 

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё, 

Наша невычэрпнае багацце, 

Наша несмяротнае жыццё.

                                                       Г.Бураўка

Ход мерапрыемства:

Вядучы:

Добры дзень, сябры!  Запрашаю вас на конкурсна-гульнёвую праграму “Моваведка”, прысвечанаю Міжнароднаму дню роднай мовы. Мы не будзем паўтараць школьную праграму, не будзем рабіць практыкаванні і не будзем вывучаць новыя правілы. Давайце проста бавіць час – прыемна, весела і карысна! Як вы ўжо зразумелі, мы будзем размаўляць па-беларуску. Можа, гэта занадта цяжкое выпрабаванне для вас? А між іншым, беларуская мова лічыцца ў свеце другой па мілагучнасці пасля італьянскай.

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы – гэты дзень абвешчаны на  30-й сесіі ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999).  Сумная гісторыя ў гэтай даты – 21 лютага. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.  Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Гучыць песня “Спадчына”.

 

Вядучы: Кожны з нас – своеасаблівая і непаўторная індывідуальнасць, хоць, здаецца, існуе шмат падобных людзей. І ўсё-такі знешнасць, пастава, манера апранацца ў кожнага свая, тое ж самае можна сказаць пра нашу мову, маўленне. Пагаварыце крыху са мной, і я сёе-тое змагу сказаць пра вас. І, сапраўды, наша слова выяўляе тое, што схавана глыбока ў думках, душы і сэрцы. Сёння мы зноў убачым і адчуем, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная, мудрая і самабытная беларуская мова. Гэта адбудзецца ў гульнёвай форме, дзякуючы якой вы здолееце паказаць свае веды і моўную эрудыцыю.

Як вы ўжо зразумелі, мы будзем размаўляць па-беларуску. Можа, гэта занадта цяжкое выпрабаванне для вас? А між іншым, беларуская мова лічыцца ў свеце другой па мілагучнасці пасля італьянскай.

Такім чынам, давайце зробім так, каб наша беларуская мова гучала і ў сценах гэтага класа, і ў нашых сэрцах.

 

  • Вучні дзеляцца на дзве каманды. 
  • Каманды падбіраюць сабе назвы.

 

Вядучы: На мае пытанні будзе адказваць кожны член каманды і за правільны адказ атрымліваць манетку (1 капейка). У канцы гульні мы падлічым,  хто з вас колькі заробіў, і тады вызначым лепшага моваведку.

 

Конкурс 1

 

Для пачатку давайце успомнім летнія канікулы. Я буду чытаць верш, а вы падказвайце мне заканчэнне радкоў.

 

Летні поўдзень. Ля ракі

Мы сядзім – два (рыбакі).

Я з ілба сціраю пот,

Вочы жмурыць Васька-(кот).

Мы для плотак, шчупакоў

Накапалі (чарвякоў).

Вудзім рыбу ад відна,

Хоць бы клюнула (адна)!

Вінаваты Васька-кот,

Бо на сонцы грэў (жывот):

Варкатаў ля рэчкі ён

І нагнаў на рыбу (сон).

Конкурс 2

Вось які выпадак можа здарыцца па спякоце. Гэта летам. А ўзімку што бывае? (Мароз, холад).  Добра.

Здаецца, мы ўжо пераходзім да наступнага конкурсу. Я называю вам словы, а вы прыдумайце да іх вызначэнні, напрыклад: леў - смелы,  заяц -  баязлівы. А вось яшчэ: кацяня - маленькае, а тыгр - вялікі. Сапраўды. А зараз я прапаную кожнай камандзе словы, да якіх трэба падабраць адпаведныя прыметнікі.

Заданне:

Папера -

Перац-

Мёд-

Бервяно-

Лужа-

Касуля-

Цэгла-

Парасон-

Хлопчык-

Кашуля-

Вуліца-

Ліпа-

Матуля-

Верабей-

Сабака-

Крот-

 

Конкурс 3

Ага, здаецца, нейкае слова для вас незразумелае? Цэгла – па-руску “кирпич”. Бачыце, у рускай мове “он мой”, а ў беларускай – цэгла “яна мая”. Давайце дамовімся: я называю словы, і калі вы пазнаеце назоўнік мужчынскага роду – падымаеце правую руку, калі жаночага – левую, калі ніякага роду – абедзве рукі.

 

Дзень, цень, яблык, сабака, месца, стол, столь, ранак, паляванне, вярба, немаўлятка, сонца, печ, смак, страва, надвор'е, сінь, пяшчота.

 

                  Конкурс 4

А зараз мы вызначым аматараў беларускага фальклору.

У мяне ёсць два канверты, у якіх знаходзяцца карткі з вядомымі беларускімі прыказкамі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ ўсё пераблытаў. Але, я думаю, для вас гэта не праблема.

Заданне кожнай камандзе: узнавіце прыказкі за тры хвіліны. А іх тут схавана роўна 10. За кожнаю правільную прыказку вы атрымаеце манетку.

 

1.Са свайго языка спусціш - / на чужым не зловіш.

2.Слухай многа, / а гавары мала.

3.У добрую часіну сказаць, / а ў ліхую памаўчаць.

4.Адною рукою / і вузла не завяжаш.

5.Дзе розумам не дайду, / дык у кніжцы знайду.

6.Новых сяброў нажывай, / але старых не забывай.

7.Ладзь калёсы зімой, / а сані летам.

8.Лепей мець вераб’я ў руцэ, / чым арла на суку.

9.Не раскусіўшы арэх, / зерня не з’ясі.

10.Госць на парог - / гаспадыня за пірог.

 

Конкурс 5

 

Ну вось, я бачу, мы ўжо як след падрыхтаваліся да наступнага конкурсу. Сваімі каранямі ён зыходзіць у глыбіню стагоддзяў. Нават нячыстая сіла, перш чым выйсці на двабой з казачгым багатыром, спачатку прапаноўвала яму гэтае выпрабаванне. Хто здагадаецца, что гэта было? Загадкі!

 

Лёгка з зямлі паднімаеш,

А далей сваёй рукі не кінеш.(Птушынае пяро)

 

                    Без сякеры і цвікоў

Збудавалі круглы дом. (Гняздо)

 

Сам без ног,

Малы,

Пузаты,

А такі скакун заўзяты!(Мяч)

 

Я трымаў спачатку клін,

Разгарнуў – зрабіў сяблін.

Хлынуў дождж, цурчыць вада -

А мне з блінам не бяда. (Парасон)

 

Туды рог, сюды рог,

Пасярод – нібы парог,

А сама напхана пухам,

І ў мяне ляжыць пад вухам. (Падушка)

 

Ляціць без крыл па сто міль (Вецер).

Дзве жнейкі цераз мяжу жнуць, адна другой не бачаць (Вочы).

Маленька-крывенька, а ўсё поле зваюе (Серп)

 

Конкурс 6

 

Што, даражэнькія мае, спадабалася? Вы самі на свае вочы заўважылі, якімі сакавітымі, трапнымі, дасціпнымі словамі карыстаўся беларусы пры састаўленні гэтых загадак.

Конкурс 7

 

Ля шашы мурашы

Адшукалі грошык,

І за грошык вожык

Даў адзін ім кошык.

Давайце падлічым і мы нашыя грошыкі. Хто з вас самы багаты? Ды і на грошы і на веды? Вось два лепшых моваведкі з каманд атрымліваюць заданні.

На гэтых аркушах напісан беларускі верш, толькі, на жаль, словы ў ім пераблыталіся. За працу, моваведкі! Напішыце, будзьце ласкавы, гэты верш як мае быць.

Заданне: Правільны адказ

Свой родны край, сваёй зямлі.

Люблю Радзіму дарагую,

Бо я ніколі не забуду,

Лясы, прасторы і палі.

 

І ласку матчыну з калыскі

З маленства сэрцам я адчуў.

Цудоўных песень шмат пачуў,

Я тут убачыў шмат дзівосаў,

Люблю Радзіму дарагую,

Лясы, прасторы і палі.

Бо я ніколі не забуду,

Свой родны край, сваёй зямлі.

 

Я тут убачыў шмат дзівосаў,

Цудоўных песень шмат пачуў,

І ласку матчыну з калыскі

З маленства сэрцам я адчуў.

 

 

Конкурс 8

 

А зараз, калі ласка, хай каманды выправяць па чатыры самых артыстычных моваведкі. Я прапаную кожнай групе вершык, які яны павінны будуць інсцэніраваць.

 

Група 1.

Камарыкі мак таўкуць –

Булак з макам напякуць.

Пойдзем на прагулачку –

Атрымаем булачку.

          Група 2.

Вераб'іха з вераб'ямі

Градкі ўспушваюць граблямі.

Вераб'яты

Сеюць зярняты.

 

А пакуль нашы моваведкі і артысты рыхтуюццца, мы з вамі разам напішам апавяданне. Не хвалюйцеся, пісаць буду я, вы толькі падкажаце мне, калі ласка, некалькі прыметнікаў – любых: зялёны, круглы, вільготны, сумны, салодкі, карацей, што ў галаву зойдзе.

 

Апавяданне

 

Адзвінела _______________лета. Прабеглі _____________канікулы, напоўненыя _________сонцам і _____________дзянькамі. Наступіў _________ верасень. Прыйшла ___________ пара _____________ званкоў і ______________урокаў. _____________ ранкам _________________дзеці з __________________букетамі кветак рушылі ў _______________класы. Там іх сустрэлі _____________ настаўнікі з _____________расповядамі аб _________________навакольным свеце. Пачаліся ___________урокі ________________матэматыкі, ___________гісторыі, _____________працы і, канешне, _____________рускай і беларускай мовы. _________________вучні з _______________цікаўнасцю атрымліваюць ______________веды. Жадаю вам ___________поспехаў!

 

Вось што ў нас атрымалася.

 

А цяпер давайце паглядзім, якія інсцэніроўкі падрыхтавалі нашы каманды.

 

Журы падводзіць вынікі.

 

Вядучы:  Нашы  бацькі, дзяды і прадзеды нямала  зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная роўнай сярод іншых моў свету. 

 

Жадаю вам, мілыя дзеці, заўсёдна

Любімаю мовай валодаць свабодна.

І каб па жыцці вам ішлося лягчэй,

Вы мову народа вучыце хутчэй.

 

Вы ўсе ў віктарыне цяпер шчыравалі,

І кожнае слова сваё шанавалі.

Прызы  атрымайце за веданне мовы.

Любіце душэўнае роднае слова!

 

І мне толькі застаецца павіншаваць пераможцаў і падараваць ім вельмі цэнныя прызы (цукеркі).

 

Вялікі дзякуй за ўдзел! Спадзяюся, што гэта гульня прабудзіла ў вас цікаўнасць да роднай мовы, і надалей вы будзеце адносіцца да яе з большай павагай. Да пабачэння, сябры!

 

свернуть