РУС БЕЛ ENG

Якуб Колас

        Біяграфія Якуба Коласа

 

Цікавыя звесткі з біяграфіі Якуба Коласа.

Нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) 3 лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. У той час у Акінчыцах было каля 10 сялянскіх двароў, дом ляснічага, канцылярыя лясніцтва. Бацька Коласа Міхала Казіміравіч Міцкевіч працаваў лесніком акінчыцкай каморы ў лясніцтве польскага магната кн. Радзівіла.

Акінчыцы. Лясная камора

У 1883 г. сям'я Міцкевічаў перабіраецца з Акінчыц* у Ласток (Сухошчына), дзе жыве да 1890 г. Разам са старэйшымі братамі Уладзем і Алесем вучыцца ў вандроўнага настаўніка – Алеся Фурсевіча. З 1892 г. – у Мікалаеўшчынскай пачатковай школе, дзе захапляецца байкамі Крылова, вершамі Пушкіна, апавяданнямі Гогаля. Знаёміцца з вершамі Лермантава, Жукоўскага, Някрасава, казкамі і апавяданнямі Л.Талстога, з творамі (у рукапісе) на беларускай мове (вершы Янкі Лучыны). У 1894 г. з’яўляюцца першыя літаратурныя вопыты — байка «Лисица и ворона», верш «Вясна».

**«У Альбуці, калі мне было 12 гадоў, я пачаў прабаваць і свае літаратурныя сілы. Памятаю, прачытаў бацьку свой верш «Вясна». Ён праслухаў уважліва, потым запытаў, ці праўда, што гэта напісаў я, і даў рубель гасцінца».

Пасля заканчэння народнай школы жыве ў Альбуці, дапамагае бацькам у гаспадарцы. Рыхтуецца да паступлення ў настаўніцкую семінарыю. Чытае Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Кальцова… Прыблізна ў 1896—1897 гг. напісаны твор «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле». У аўтографе ёсць паметка: Запісаў Карусь Лапаць.

У жніўні 1898 г. паступае ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля яе заканчэння (1902 г.) працуе настаўнікам на Палессі і Міншчыне (1902-1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г. - у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-ім прыходскім вучылішчы ў Пінску.

Самыя раннія вершы, напісаныя на рускай мове, пазначаны 1898 г. Першым апублікаваным вершам з'яўляецца "Наш родны край" (1906 г., газета "Наша доля"). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982

Многія вершы Я.Коласа пакладзены на музыку. Аўтар твораў для дзяцей - паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Аўтар п'ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20- я гад ы ), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).

Колас выступаў як паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, публіцыст, крытык, перакладчык. Памёр у 1956 г .